Трэці дзень міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М.@rt.Кантакт – 2022» запомніцца Магілёўскім гледачам як дзень брэсцкіх тэатраў. Увечары на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра лялек паказалі спектакль «Дзень Б.» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі. У аблдрамтэатры пры поўным аншлагу адбыўся паказ Палескага драмтэатра «Вій». Варта адзначыць, што галоўныя героі спектакля Павел Марыніч, Іван Вялічка, Андрэй Бастунец і Павел Рыжоў з’яўляюцца выпускнікамі Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая