У другі дзень міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума «М.@rt.Контакт – 2022» магілёўскія гледачы ўбачылі 3 пастаноўкі. У абласным лялечным тэатры паказалі спектакль «Выратаваць камер-юнкера Пушкіна» Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра (Мінск, Беларусь). У гэты ж час на сцэне канцэртнай залы «Магілёў» адбыўся прагляд «Джэка Патрашыцеля» Маладзёжнага тэатра эстрады (Мінск, Беларусь). На вялікай сцэне аблдрамтэатра Бранскі тэатр драмы імя А. К. Талстога прадставіў гледачу «Каханне ў сціле баROCKко».
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая