Навагодняе тэатралізаванае шэсце «Чароўныя імгненні Новага года» адбылося 25 снежня ў Магілёве. На чале карнавальнай калоны ехалі на квадрацыклах галоўны Дзед Мароз горада са Снягуркай. За імі ішлі вялікія ёлачныя шары і сімвалы Новага года – жывыя парасяты. Таксама магілёўцаў віталі Дзяды Марозы і Снягуркі ад прадпрыемстваў і навучальных устаноў горада. У тэатралізаваным паказе задзейнічалі і іншых казачных і навагодніх персанажаў: Шчаўкунчыка, снегавікоў, гномаў. Завяршаў шэсце карнавал у масках.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая