Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў пасяджэнне, на якім былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананне бюджэту за I квартал бягучага года. У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Круты, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Сяргей Налівайка, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, намеснікі старшыні аблвыканкама, члены выканкама, члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, старшыні гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, старшыні гаррайвыканкамаў, кіраўнікі адміністрацый раёнаў у Магілёве і Бабруйску, прадстаўнікі кантралюючых і сілавых ведамстваў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая