Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка праводзіць сёння пасяджэнне Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за I паўгоддзе 2025 года. Удзел у пасяджэнні прымаюць кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Магілёўскай вобласці Дзмітрый Круты, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Магілёўскай вобласці Леанід Заяц, намеснікі старшыні аблвыканкама, члены выканкама, старшыні гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, старшыні гаррайвыканкамаў, кіраўнікі адміністрацый раёнаў у Магілёве і Бабруйску, прадстаўнікі кантралюючых і сілавых ведамстваў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна. У фармаце відэаканферэнцыі бяруць удзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая