Сумеснае пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце і «адкрытай прыёмнай» па пытаннях развіцця прадпрымальніцтва адбылося 14 снежня з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама Руслана Страхара. Падчас сустрэчы ўздымаліся такія пытанні, як развіццё прадпрымальніцтва, абмеркаванне праекта змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь у 2023 годзе, развіццё турыстычнай сферы і сферы транспартных паслуг Прыдняпроўскага краю, праблемныя пытанні і прапановы перавозчыкаў і інш.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая