Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння пасяджэнне па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выкананні бюджэту вобласці за I квартал бягучага года. У выканкаме прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі, намеснікі старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка і Руслан Страхар, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члены выканкама, а таксама старшыні гаррайвыканкамаў і гаррайсаветаў, прадстаўнікі кантрольна-наглядных органаў, структурных падраздзяленняў аблвыканкама, кіраўнікі ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая