Пасяджэнне пастаяннай камісіі па пытаннях мясцовага ўпраўлення і самакіравання, законнасці і мандатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання адбылося сёння ў Магілёве. У ходзе нарады абмеркавалі пытанні аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання па павышэнні прававой культуры і актыўнасці грамадзян, арганізацый, у тым ліку грамадскіх аб'яднанняў, у барацьбе з карупцыяй, а таксама ажыццяўленні на пастаяннай аснове грамадскага кантролю ў гэтай сферы. Яшчэ адным пытаннем для абмеркавання стала пытанне стану пажарнай бяспекі і меры па павышэнні эфектыўнасці пажарна-прафілактычнай работы.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая