У вёсцы Гаі Магілёўскага раёна ля помніка-мемарыяла батальёну капітана Уладзімірава 21 чэрвеня прайшлі мітынг-рэквіем і ўрачыстая цырымонія перапахавання астанкаў 22 чырвонаармейцаў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прах абаронцаў Айчыны аддалі з ушанаваннямі зямлі. А да памятнага знака загінулым байцам батальёна капітана Уладзімірава і воінам 394-га стралковага палка 110-й стралковай дывізіі ўсклалі кветкі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці, горада Магілёва і Магілёўскага раёна, ветэраны, пошукавікі, моладзь, прадстаўнікі грамадскасці і духавенства.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая