У Гомельскай вобласці прайшоў V Форум медыйнай супольнасці Беларусі «Медыя сёння: фокус на праўду», на пляцоўцы якога сабраліся журналісты, эксперты медыя, блогеры, супрацоўнікі ідэалагічнай вертыкалі і прэс-службаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання з усёй краіны. Прадстаўнікоў медыясферы Магілёўскай вобласці ў першы дзень форума прымаў горад Рэчыца. Удзельнікі ўсклалі кветкі да брацкай магілы ў парку Перамогі, абмеркавалі актуальныя тэмы падчас правядзення панэльнай дыскусіі Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», пазнаёміліся з працай горадаўтваральных прадпрыемстваў і гісторыяй Рэчыцкага краю.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая