Прэм’ера музычнай пастаноўкі ў 2-х дзеях па матывах рускай народнай чарадзейнай казкі «Царэўна-жаба» адбылася 19 снежня ў Магілёўскім абласным драмтэатры. Спектакль насычаны яркімі, незвычайнымі, музычнымі сцэнамі і поўны ператварэнняў. Маляўнічыя дэкарацыі і касцюмы, запальныя танцы, прыгожая музыка, чароўнае святло, фантастычная відэапраекцыя і іншыя тэатральныя цуды пагружаюць гледача ў дзівосны свет казкі. Спектакль будзе праходзіць да 9 студзеня.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая