Коннікі, пешыя рыцары, прыгожыя валькірыі і традыцыйнае перасячэнне каната – 14-е свята сярэднявечнай культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў-2022» прайшло ў Мсціславе. Гулянні працягваліся да глыбокай ночы. У праграме выстава прылад сярэднявечных катаванняў, канцэрты фольк-гуртоў, тэматычныя інтэрактывы, квэсты і экскурсіі, майстар-клас па сярэднявечных танцах, выступленне хадулістаў і вогненнае шоу. Але найбольшую цікавасць гледачоў, вядома, выклікалі бітвы на рысталішчы: бугурты, тактычныя бітвы па захопе сцяга і ахове караля, відовішчныя масавыя баі рыцараў, турнір лучнікаў і тэатралізаваны штурм замка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая