У горадзе на Дняпры 10 красавіка праходзіць выязны практычны семінар для ідэалагічнага актыву Віцебскай вобласці. Спецыялістаў з суседняга рэгіёна знаёмяць з сістэмай і асаблівасцямі арганізацыі ідэалагічнай працы на Магілёўшчыне. Госці наведалі з агляднай экскурсіяй абласны цэнтр, пазнаёміліся са славутасцямі і ўсклалі вянкі да Вечнага агню на плошчы Славы. Тут жа гасцям расказалі аб грамадзянскім і патрыятычным выхаванні маладога пакалення праз працу Ганаровага паста памяці загінулых за Айчыну. Ідэолагі Віцебскай вобласці наведалі музей гісторыі Магілёва. Удзельнікам семінара прэзентавалі вопыт ідэалагічнай работы ў Магілёўскай вобласці, у тым ліку з кадрамі і актывам, расказалі аб дзейнасці каардынацыйнага цэнтра інтэрнэт-маркетынгу Магілёўскай гарадской арганізацыі РГА «Белая Русь», гарадскім інфармацыйна-ідэалагічным цэнтры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая