У Магілёўскай вобласці праходзяць школьныя лінейкі з удзелам ганаровых гасцей. Падарунак Прэзідэнта першакласнікам школы №16 Бабруйска перадала намеснік міністра эканомікі. У Чавусах старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык ад імя дэпутацкага корпуса Магілёўшчыны і абласнога выканаўчага камітэта павіншавала дзяцей і педагогаў з пачаткам новага навучальнага года. Старшыня Магілёўскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Уладзімір Цумараў наведаў Свенскую школу Слаўгарадскага раёна, дзе ўручыў падарункі першакласнікам. На ўрачыстай лінейцы ў Глуску прысутнічалі старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Кніга, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Шутава. З яркай падзеі пачаўся ўрачысты дзень 1 верасня ў Касцюковіцкім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Цэнтр адсвяткаваў не толькі Дзень ведаў, але і сваё наваселле. Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Іваноў прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня ведаў у СШ №1 г. Чэрыкава імя Героя Савецкага Саюза А.М. Нікалаенка. У Шклоўскім раёне навучэнцаў Фашчэўскай школы з Днём ведаў павіншавалі прызёры Алімпійскіх Ірына Курачкіна і Магамедхабіб Кадзімагамедаў.
Фота СМІ Магілёўскай вобласці, Магілёўскага абласнога аддзялення прафсаюзаў