Прыморскі акадэмічны краёвы драматычны тэатр імя М. Горкага (горад Уладзівасток) прыехаў у Магілёў з гастролямі. 4 ліпеня на сцэне абласнога драмтэатра адбыўся паказ спектакля «Tovarich» Жака Дэваля. Дзеянне п’есы, не так даўно перакладзенай на рускую мову і ўпершыню пастаўленай на сцэне расійскага тэатра, адбываецца ў Парыжы ў 20-я гады мінулага стагоддзя. У адным з маленькіх гатэляў жывуць рускія эмігранты, якія яшчэ некалькі гадоў таму належалі да найвышэйшых колаў Расійскай імперыі. Жывуць у галечы, лічачы кожны франк, у той час як на рахунку ў парыжскім банку ляжаць велізарныя грошы, давераныя галоўнаму герою апошнім расійскім імператарам толькі на карысць Расіі. Вакол гэтых грошай і разгортваецца галоўная інтрыга п’есы. Да пачатку паказу старшыня аблвыканкама Леанід Заяц павітаў гасцей і гледачоў, а таксама ўручыў падзяку Магілёўскага аблвыканкама калектыву Прыморскага тэатра на чале з рэжысёрам-пастаноўшчыкам спектакля –народным артыстам Расіі, лаўрэатам прэміі «Залатая маска» Яфімам Звяняцкім.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая