Старт абласной дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» дадзены 6 снежня ў Магілёве. У абласным універмагу «Цэнтральны» пад навагодняй ёлкай, якую валанцёры БРСМ па традыцыі называюць «Ёлкай жаданняў», устанавілі скрынку «Добрых сэрцаў». Акцыя дапаможа выканаць навагоднія жаданні больш за 50 маленькіх жыхароў рэгіёна. Мары ў дзяцей сціплыя: канструктар, музычны планшэт, пазлы, музычны тэлефон, фарбы і інш. Сёлета падчас акцыі валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» дапамогуць выканаць навагоднія жаданні навучэнцаў з цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Глуска, Асіповіцкага і Бабруйскага раёнаў. Акрамя гэтага, частка сабраных падарункаў будзе перададзена шматдзетнай сям’і Ціханавых са Слаўгарада і дому сямейнага тыпу сям’і Рак Бабруйскага раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая