У Магілёве старт навагодніх мерапрыемстваў пачаўся з запальвання агнёў на галоўнай ёлцы вобласці. «Чароўную кнопку» святочнай ілюмінацыі запусцілі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў. Кіраўнікі вобласці і гарады ўручылі сертыфікаты сем'ям, чые дзеці нарадзіліся ў першы дзень дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Далей праграму працягнуў мюзікл «Зорнае ззянне». Яркай адметнасцю шоу стала з'яўленне на сцэне сімвала 2024 года - дракона.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая