Фінал традыцыйнага конкурсу «Студэнт года» прайшоў у Магілёве на базе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Удзельнікамі абласнога этапу сталі 7 прадстаўнікоў студэнцкай моладзі Магілёўскай вобласці, якія дамагліся высокіх вынікаў у вучобе і праявілі сябе ў розных сферах дзейнасці. Па выніках конкурсных выпрабаванняў званне пераможцы атрымала Дар’я Францікава – студэнтка МДУ ім. А. А. Куляшова.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая