Штогод у першы дзень лета адзначаецца Міжнародны дзень абароны дзяцей. Да святкавання далучыўся і Магілёў. Асноўнай пляцоўкай стаў сквер 40-годдзя Перамогі. Тут прайшоў гала-канцэрт і ўзнагароджанне пераможцаў гарадскога конкурсу дзіцячай творчасці «Звонкая капель». Для гасцей і ўдзельнікаў была падрыхтавана вялікая забаўляльная праграма. Працавалі тэматычныя інтэрактыўныя пляцоўкі ДАІ, МНС, ДТСААФ, МУС, бібліятэк горада і ўстаноў дадатковай адукацыі. А перад Магілёўскім абласным тэатрам лялек маленькіх і дарослых чакаў сюрпрыз у выглядзе незвычайнага вулічнага перфомансу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая