Круглы стол па тэме развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці прайшоў сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Сустрэча ўдзельнікаў мерапрыемства прайшла пры падтрымцы Беларускага саюза прадпрымальнікаў і камітэта эканомікі аблвыканкама. У час круглага стала абмяркоўвалася фінансавая падтрымка фермерскім гаспадаркам, прадпрымальнікам-перапрацоўшчыкам сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама апошнія распрацоўкі аграпрамысловага комплексу і іх прымяненне.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая