У Магілёве на плошчы Славы ў Дзень Незалежнасці Беларусі адбыўся вялікі канцэрт «Я сэрцам і лёсам з Радзімай сваей знітаваны» з удзелам зорак беларускай эстрады, вядучых калектываў і салістаў Магілёўскай вобласці. Традыцыйна 3 ліпеня жыхары рэгіёна падтрымалі рэспубліканскую акцыю «Спяём гімн разам!». Разам з моладдзю, ветэранамі і грамадскасцю гімн краіны выканалі кіраўнікі горада і вобласці. Завяршыліся святкаванні маляўнічым салютам.