У Магілёве стартаваў адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты «Спартыўная панарама». На арэне СК «Алімпіец» 29-30 студзеня больш за 400 спартсменаў з Сінявокай, а таксама госці з Ізраіля, Украіны і Польшчы пазмагаюцца за права называцца найлепшымі лёгкаатлетамі. Пераможцаў і прызёраў вызначаць у 16 відах праграмы: бегу на розныя дыстанцыі, спартыўнай хадзе, скачках у даўжыню і вышыню, штурханні ядра і інш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая