У Магілёве ў Палацы культуры старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі правёў ў фармаце адкрытага дыялогу калядную сустрэчу з прадстаўнікамі рэспубліканскіх і абласных СМІ. На ёй абмяркоўваліся новыя праекты і ідэі аб супрацоўніцтве з мясцовымі органамі ўлады, а таксама адбылося ўзнагароджанне найлепшых журналістаў рэгіёна. Ганаровымі граматамі аблвыканкама адзначаны намеснік галоўнага рэдактара інфармацыйнага агенцтва «Магілёўскія ведамасці» Генадзь Ляхаў і начальнік упраўлення па працы са сродкамі масавай інфармацыі і маладзёжнай палітыкі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Алена Дзівакова. Падзячныя лісты ўручаны галоўнаму рэдактару інфармагенцтва «Магілёўскія ведамасці» Святлане Шутавай, дырэктару тэлерадыёкампаніі «Магілёў» Таццяне Ларынай, галоўнаму рэдактару «Радыё Магілёў» Ніне Міхновай, уласнаму карэспандэнту карэспандэнцкага бюро (Магілёў) галоўнай рэдакцыі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Андрэю Ястрабаву, кіраўніку Магілёўскага сабкораўскага пункта Выдавецкага дома «Беларусь сегодня»Паўлу Мінчанку, галоўнаму рэдактару газеты «Зямля і людзі» Уладзіміру Капузу, рэдактарам аддзела інтэрнэт-тэхналогій Магілёўскага рэгіянальнага інфармацыйнага цэнтра Вользе Емяльянавай і Галіне Радзьковай, а таксама намесніку рэдактара аддзела рэгіянальнай інфармацыі БЕЛТА Сяргею Кулягіну і вядучаму фотакарэспандэнту БелТА Алегу Файніцкаму.
Фотаздымкі - mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая