Урачыстае ўскладанне кветак і вянкоў у сувязі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі адбылося ў Магілёве на пл. Славы 23 лютага. Прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, сілавых структур, навучальных устаноў, ветэраны ўсклалі кветкі да Вечнага агню, а таксама ўшанавалі хвілінай маўчання памяць тых, хто загінуў, абараняючы ў розныя гады нашу Радзіму.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая