У Палацы культуры вобласці ў Магілёве прайшло ўрачыстае мерапрыемства да Дня народнага адзінства. На свята прыехалі сотні жыхароў Магілёўскай вобласці. Сярод ганаровых гасцей старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, структур рэспубліканскіх органаў кіравання, сілавых структур і ведамстваў, дэпутацкага корпуса, старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, афіцыйныя дэлегацыі раёнаў, прадстаўнікі грамадскіх. аб'яднанняў і партый, ветэраны і моладзь. Перад канцэртам у фае Палаца культуры адбылася прэзентацыя выстаўкі спецыяльнага праекта Выдавецкага дома «Беларусь сёння» - «Абеліскі вялікага подзвігу».
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая