Напярэдадні святкавання Дня маці ў Магілёўскім аблвыканкаме адбыўся ўрачысты прыём, куды былі запрошаны 30 маці з усіх раёнаў Прыдняпроўскага краю. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, начальнік камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марыя Шапнеўская, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Кацярына Музычэнка. Першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі ад імя кіраўніцтва павіншаваў жанчын з надыходзячым святам і ўручыў ордэн Маці тром шматдзетным мамам.
Фота Галіны Гаўрыловіч