Другую тысячу тон збожжа ў Магілёўскай вобласці намалаціў моладзевы экіпаж ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. Гэта стрыечныя браты – Андрэй і Сяргей Дразды. Паводле даных на раніцу 6 жніўня яны намалацілі 2035,800 т збожжа. Падзякаваць братам за працу і павіншаваць іх прыехалі прадстаўнікі Магілёўскай абласной і раённай арганізацый БРСМ. Таксама ў гэты дзень адзначылі яшчэ адзін экіпаж ААТ «Дабаснянскае» у складзе галоўнага камбайнера Яўгена Максімава і яго памочніка Аляксея Хвасько, намалацілі больш за тысячу тон збожжа.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая