У Магілёве 29 ліпеня адбылося ўшанаванне работнікаў аховы здароўя Прыдняпроўскага краю, якія ўнеслі вялікі ўклад у барацьбу з каранавіруснай інфекцыяй. Цырымонія прайшла на сцэне Палаца культуры вобласці, дзе сабралася больш за 70 найлепшых прадстаўнікоў аховы здароўя і санітарнай службы рэгіёна.