Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню будаўніка, прайшло 6 жніўня ў Магілёве. У якасці ганаровых гасцей у зале прысутнічалі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Уласевіч, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў, першы намеснік старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Пацёмкін, а таксама прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны, работнікі будаўнічай галіны рэгіёна, якія ў гэты дзень былі ўдастоены розных узнагарод.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая