Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўзнагародзіў найлепшых работнікаў будаўнічай галіны рэгіёна. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню будаўніка, прайшло 12 жніўня ў Палацы культуры вобласці. Да віншавання далучыліся намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў, старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Сяргей Валькоўскі, старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Ігар Клішо.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая