У Магілёве на плошчы Леніна заканчваецца ўстаноўка галоўнай рэгіянальнай ёлкі. Сёння абчэплены пухнатымі зялёнымі яловымі лапкамі каркас увянчаюць больш за тысячу лямпачак піксельнай гірлянды. На 36-метровай прыгажуні будуць трансліравацца яркія навагоднія карцінкі. Афіцыйная цырымонія запальвання агнёў адбудзецца 15 снежня.
Фота Галіны Гаўрылавіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая