У Магілёве на плошчы Леніна поўным ходам ідзе ўстаноўка галоўнай рэгіянальнай ёлкі. Сёння брыгада работнікаў дарожна-маставога прадпрыемства Магілёва збірае каркас, на які будуць вешаць пухнатыя зялёныя яловыя лапкі. Затым на ёлку павесяць больш за тысячу лямпачак піксельнай гірлянды. На 36-метровай прыгажуні будуць трансліравацца яркія навагоднія карцінкі.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая