Больш за 150 прызыўнікоў з Магілёўскай вобласці накіраваныя на тэрміновую вайсковую службу ў першы дзень вясновай прызыўной кампаніі –15 мая. Урачыстая цырымонія адпраўкі адбылася на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Маладыя людзі папоўняць рады элітных частак і злучэнняў Узброеных Сіл: ім трэба будзе несці службу ў 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння ў Мар’інай Горцы і 72-м гвардзейскім аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Усяго ў вясновы прызыў у розныя часткі і воінскія фарміраванні будзе адпраўлена каля 1,4 тыс. навабранцаў з Магілёўскай вобласці.
Фота mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая