Урачысты сход прадстаўнікоў працоўных калектываў па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёва за 2020 год адбыўся 26 лютага ў Палацы культуры вобласці. У якасці запрошаных гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў, члены абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, кіраўнікі рэспубліканскіх, абласных і гарадскіх органаў дзяржкіравання, прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, ваенных частак, праваахоўных органаў і грамадскіх аб’яднанняў. Прадпрыемствам і арганізацыям горада, якія ўнеслі дастойны ўклад у розныя сферы жыццядзейнасці Магілёва, уручылі пераходныя сцягі, дыпломы і грашовыя прэміі.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая