У Магілёўскім аблвыканкаме 9 лютага адбылася выніковая калегія ўпраўлення культуры. Удзельнікі мерапрыемства падвялі вынікі працы за мінулы год і пазначылі планы на 2021-ы. Прыемным момантам пасяджэння стала ўшанаванне. Найлепшыя работнікі сферы культуры рэгіёна атрымалі ўзнагароды рэспубліканскага і абласнога ўзроўню. У прыватнасці, за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё культуры рэгіёна ганаровай граматы Магілёўскага аблвыканкама былі ўдастоены галоўны захавальнік фондаў абласнога мастацкага музея імя П. В. Масленікава Святлана Акулевіч і вядучы метадыст інфармацыйна-аналітычнага і рэпертуарна-выдавецкага аддзела Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культуна-асветнай працы Алена Хмялькова. Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаны дырэктар Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Ілона Сарокіна і галоўны спецыяліст сектара па каардынацыі выканання праграм у галіне культуры ўпраўлення культуры аблвыканкама Ірына Красоўская.
Фота Вольгі Емяльянавай
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая