Выстава індыйскага тэкстылю «Чароўныя фарбы Індыі» з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Індыі ў Беларусі Сангіты Бахадур адкрылася 16 снежня ў Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі. У экспазіцыі шырока прадстаўлены тэкстыль усходняй краіны, а таксама ўпрыгожванні і прадметы побыту. Адметнасцю ў стварэнні атмасферы сталі фотаработы Індыі, зробленыя магілёўскім фотамастаком Аляксандрам Ліціным падчас падарожжа, а таксама два партрэты з манет Вадзіса Красоўскага. Азнаёміцца з культурай і побытам усходняй краіны можна будзе да 31 сакавіка.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая