Моладзевыя Саветы Магілёўскага і Віцебскага абласных аб’яднанняў прафсаюзаў правялі сумесны семінар-нараду. Мерапрыемства адбылося 30 кастрычніка ў Магілёве і было прысвечана пытанням працаўладкавання моладзі, а таксама калектыўна-дагаворнаму рэгуляванню як гаранту сацыяльнай падтрымкі працоўнай моладзі. У праграму семінара ўвайшлі наведванне шэрагу прадпрыемстваў абласнога цэнтра, экскурсія па гістарычным цэнтры горада, круглы стол і падвядзенне вынікаў сустрэчы. Так, маладыя людзі азнаёміліся з працай маладзёжнага савета раённай арганізацыі транспартнага РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі», пабывалі на ААТ «Магілёўліфтмаш» і ААТ «Зеніт». У выніку прадстаўнікамі Віцебскай і Магілёўскай абласцей дасягнута дамоўленасць па далейшым супрацоўніцтве, абмене вопытам і ўзаемадзеянні ў вырашэнні найбольш актуальных пытанняў маладзёжнай палітыкі.
Фота – Магілёўскае абласное аб’яднанне прафсаюзаў
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая