Урачыстае адкрыццё Міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер» адбылося 1 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Артысты з розных краін радавалі гледачоў музычнымі нумарамі. На магілёўскай сцэне ў гэты вечар выступілі беларускія артысты Анатоль Ярмоленка, Іна Афанасьева, Іскуі Абалян, гурт «Лялькі Карпарэйшн», «Атлантыка», расійскія выканаўцы Кацярына Шаўрына, Таццяна Буланава, Ігар Саруханаў, Сасо Паўліяшвілі, гурт «ПМ», а таксама Joander Santos, Sy Smith, Кевін МакКой.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая