Цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Магілёўскай вобласці адбылася пры ўдзеле старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі. Сёння вечарам навагодняя прыгажуня на плошчы Леніна заззяла рознакаляровымі агеньчыкамі, даўшы старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і навагодняй чарадзе святочных мерапрыемстваў. Сёлета зборную канструкцыю з жывых ялінак змяніла штучная 38-метровая піксельная 3D ёлка. Яшчэ адным падарункам для гасцей мерапрыемства стаў мюзікл «Таямніцы магутнага льва».
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая