Архіў навін

Сетку садаводчых гадавальнікаў створаць на тэрыторыі Краснапольскага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і Быхаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла дырэктар мясцовага фонду развіцця «Старт-Усход» Аляксандра Чарткова.
Акруговыя выбарчыя камісіі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ў Беларусі будуць утвораны па 2 верасня ўключна. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
У аграгарадку Радомля Чавускага раёна 17-18 жніўня пройдзе этнасвята «У госці да радзімічаў», паведамілі ў райвыканкаме.
З 1 жніўня бягучага года ў Беларусі праведзены пераразлік працоўных пенсій. У выніку сярэдні памер назначаных пенсій па ўзросце склаў Br446,84, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Пераразлік праводзіўся зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў для вылічэння пенсій, якая прымяняецца з мая і праіндэксавана на 7 працэнтаў, - Br925,77. Акрамя таго, 1 жніўня ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі мінімальных працоўных пенсій, сацыяльных пенсій, надбавак, павышэнняў і даплат да пенсій.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы нумар 293 і нумар 294 аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Яны пройдуць адпаведна 7 і 17 лістапада 2019 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Указамі прадугледжана, што Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў у адпаведнасці са сваімі паўнамоцтвамі арганізуе правядзенне выбараў і ажыццяўляе кантроль за выкананнем заканадаўства аб выбарах.
Школьнікі і выхаванцы спартыўных школ змогуць на бязвыплатнай аснове наведваць дзяржаўныя фізкультурна-спартыўныя збудаванні. Адпаведны ўказ нумар 295 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 жніўня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент уносіць змяненні ва ўказ ад 29 сакавіка 2012 года нумар 150 «Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю» і накіраваны на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.
Адукацыйныя стандарты вышэйшай адукацыі I ступені зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі нумар 38 ад 17 красавіка 2019 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.