Архіў навін

Урачыстасці, прысвечаныя памяці свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага, пройдуць у Магілёве 6 жніўня. У памяць пра выдатнага філосафа і багаслова ў Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы адбудзецца Боская літургія, якую ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Сустрэча архіпастыраў запланавана на 9.45. У 12.00 адбудзецца хрэсны ход са Свята-Мікольскага манастыра да дома Каніскага, дзе ў 12.30 архірэі Беларускай Праваслаўнай Царквы адслужаць малебен свяціцелю Георгію.
У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да рэгіянальнага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019». Ён адбудзецца ў лістападзе ў Глуску. Маленькі гарадскі пасёлак на беразе ракі Пціч, нягледзячы на сваю аддаленасць ад Магілёва, сёння знаходзіцца ў цэнтры павышанай увагі. Абнаўляюць дамы, дарогі прыбіраюць у тратуарную плітку і новы асфальт. Працоўны настрой у Глуску пануе на кожнай вуліцы, бо да галоўнага свята хлебаробаў трэба многае паспець.
У I паўгоддзі 2019 года пасля камеральнага кантролю плацельшчыкі Магілёўскай вобласці падалі падатковыя дэкларацыі на Br 23 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна. Са слоў суразмоўцаў, за студзень-чэрвень падатковыя інспекцыі Магілёўскай вобласці накіравалі 2 157 падатковых апавяшчэнняў, з іх 1762 – на адрас арганізацый, 39 – індывідуальным прадпрымальнікам.
Рэгіянальнае свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка» пройдзе ў Шклове 10 жніўня. Жыхары райцэнтра будуць адзначаць яго ў трынаццаты раз, паведамілі ў райвыканкаме. Гулянне адкрыецца ў 12.00 ля негалоснага сімвала Шклова – помніка агурку на плошчы каля раённага Дома культуры. Усе прысутныя стануць сведкамі жартоўнага тэатралізаванага паказу.
Магілёўская гарадская капэла 6 верасня адкрые новы канцэртны сезон праграмай, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры. У праграме прагучаць «Гераічная» сімфонія Людвіга ван Бетховена і кантата «Stabat Mater dolorosa» («Стаяла маці журботная») Карла Джэнкінса. Выканаюць маштабныя творы сімфанічны аркестр і хор капэлы пад кіраваннем Сяргея Лішчанкі.
У Беларусі павялічваюцца нормы расходаў на харчаванне асобных катэгорыі навучэнцаў ва ўстановах адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 504 ад 31 ліпеня 2019 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ назвала магчымую дату выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - 30 жніўня 2020 года. Гаворачы пра аптымальны час правядзення выбараў кіраўніка дзяржавы, старшыня ЦВК адзначыла, што гэта ранняя вясна. «Але ў нас толькі выбары пройдуць у лістападзе, а ў снежні мы сфарміруем парламент, - канстатавала яна. - Таму праз тры месяцы - гэта значыць, трэба адразу назначаць прэзідэнцкія выбары. А для чаго мы тады пераносілі гэтыя?»