Архіў навін
У Магілёўскай вобласці больш за 60% вырабленай прадукцыі рэалізуецца на экспарт. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні аблвыканкама Руслан Страхар сёння на пасяджэнні, дзе разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна за першае паўгоддзе 2019 года.
Пачаўся прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Магілёўскай абласной і акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Дакументы прымаюцца ў кабінеце № 111 аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71) у працоўныя дні з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00). Апошні дзень – 30 жніўня 2019 года.
Ля помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца» ў Слаўгарадскім раёне 13-14 жніўня адзначаць Мядовы спас. Пра гэта паведамілі ў раённым выканаўчым камітэце.
У Магілёве 22 жніўня адбудзецца выязное пасяджэнне грамадскай прыёмнай блока па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Мерапрыемства пройдзе з 11.00 да 14.30 у абласным выканаўчым камітэце.
У першай частцы пасяджэння эксперты ЕЭК раскажуць аб прававых асновах у сферы канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання на трансгранічных рынках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), а таксама аб адказнасці за парушэнні агульных правілаў канкурэнцыі.
Астанкі 6 савецкіх байцоў паднятыя ў Чавускім раёне. Пошукавая аперацыя вядзецца паблізу ракі Проня на месцы лютых баёў. Разам з пошукавікамі клуба «ВІККРУ» у раскопках удзельнічаюць іх расійскія калегі, а таксама байцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны.
Спіс помнікаў прыроды Магілёўскай вобласці можа папоўніць яшчэ адзін аб’ект. У лясах Касцюковіцкага раёна расце дуб, узрост якога амаль 200 гадоў.
Каб вызначыць параметры дрэва, у рэгіён запрасілі спецыялістаў Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Вынік даследавання сведчаць аб тым, што дуб можа прэтэндаваць на атрыманне статусу помніка прыроды мясцовага значэння.
Персанальная выстава члена Беларускага саюза мастакоў Канстанціна Качана «Радзімаю зачараваны» адкрыецца сёння ў 16.00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
На выставе, якая з поспехам падарожнічае па Беларусі, будзе прадстаўлена 62 работы мастака. У пейзажах і нацюрмортах таленавіты жывапісец раскрывае паэтычную прыгажосць сціплай беларускай прыроды, прыгажосць малых гарадоў і мястэчак з тысячагадовай гісторыяй, асаблівы каларыт жыцця сельскага чалавека.
На асіповіцкім пуцеправодзе, які эксплуатаваўся амаль 20 гадоў, пачаўся доўгачаканы рамонт. Гэты мост звязвае паўночную і паўднёвую часткі райцэнтра і з’яўляецца галоўнай гарадской транспартнай артэрыяй.
У апошні час было шмат скаргаў ад кіроўцаў на стан асфальтавага пакрыцця і наяўнасць так званых тэмпературных швоў.
Завяршыць рамонт плануецца да 1 лістапада.
Стаўка рэфінансавання з 14 жніўня зніжаецца з 10 да 9,5 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 11,5 да 10,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8,5 да 8,25 працэнта гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 7 жніўня, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.
Переводчик