Архіў навін

Беларуская шахматыстка Вольга Бадзелька стала другой на юнацкім чэмпіянаце Еўропы ў Браціславе (Славакія), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Беларуска ва ўзроставай катэгорыі сярод дзяўчат да 18 гадоў набрала 7,5 ачка. Першае месца заваявала польская шахматыстка Алісія Слівічка, якая атрымала восем перамог і пацярпела толькі адно паражэнне ад Вольгі Бадзелька. У 9-м туры беларуска да апошняга змагалася за золата, але партыя завяршылася ўнічыю.
Дакументы на вылучэнне прадстаўнікоў у склады акруговых выбарчых камісій на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання можна падаць па 30 жніўня. Аб гэтым сёння ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана 111 жыхарак Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Адпаведны ўказ № 299 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Узнагароды ўдастоены прадстаўніцы розных сфер дзейнасці – работніцы прадпрыемстваў прамысловага сектара, аграпрамысловага комплексу, будаўнічых, гандлёвых і банкаўскіх арганізацый, устаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва, хатнія гаспадыні.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі запрашае магіляўчан далучыцца да дабрачыннай акцыі «У школу з добрым сэрцам». Як паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ», у ААТ «Універмаг “Цэнтральны”» 13жніўня з 15.00 патэнцыйных удзельнікаў праекта будуць сустракаць валанцёры. Яны раскажуць наведвальнікам магазіна пра акцыю і адрасатах – выхаванцах Раснянскай дапаможнай школы-інтэрната і Дрыбінскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 жніўня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пры праверцы Мсціслаўскага райвыканкама выявіў шэраг парушэнняў і недахопаў пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю і зямлёй. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.
Конкурс эскізных праектаў помніка «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» абвясціў Кіраўскі райвыканкам. Спаборніцтва прысвечана 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго мэтай з’яўляецца захаванне памяці аб ахвярах таго страшнага часу. Кампазіцыйнае выкананне помніка павінна быць вытрымана ў найлепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва з распрацоўкай планіровачнага рашэння прапанаванай тэрыторыі, ужо існуючых аб’ектаў і ландшафту.
Інфармацыйны рэсурс ЦВК ВЫБАРЫ-2019 (http://vybary2019.by), з дапамогай якога будуць асвятляцца ўсе важнейшыя падзеі кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, пачаў сваю работу 9 жніўня. На рэсурсе публікуюцца апошнія навіны СМІ аб ходзе выбарчай кампаніі. Тут таксама размешчаны першы відэазварот старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. У ім кіраўнік ЦВК, у прыватнасці, падрабязна расказвае аб парадку вылучэння ў акруговыя выбарчыя камісіі, якія павінны быць утвораны не пазней за 2 верасня ўключна.
Трэцяя змена дзіцячага сацыяльнага лагера Junior Ignite Camp пачала працу ў вёсцы Дудзінка Мінскай вобласці. Гэтым разам удзельнікамі незвычайных заняткаў у сферы IT стала сто таленавітых хлопцаў і дзяўчат з 34 гарадоў і пасёлкаў Магілёўскай вобласці, падлеткі з інваліднасцю, падапечныя UNHCR і SOS-Дзіцячая вёска (Бараўляны), паведамілі арганізатары.