Архіў навін
У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Ігар Аўсеенка.
Па прапанове Магілёўскага аблвыканкама пастановай Цэнтральнай камісіі ў рэгіёне ўтворана 13 выбарчых акругаў. Адпаведна, не пазней за 2 верасня 2019 года ў вобласці будуць утвораныя Магілёўская абласная і 13 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.
У філіяле ААТ «Гродзенскі шклозавод» ў пасёлку Ялізава (Асіповіцкі раён) сёння адкрылася мадэрнізаваная вытворчасць шклатары.
Тут упершыню ў Беларусі асвоена тэхналогія, якая дазволіць выпускаць палегчаную шкляную ўпакоўку са зніжэннем вагі гатовых вырабаў да 20%. Прадукцыя будзе мець статус інавацыйнай і імпартазамяшчальнай.
У Магілёве сёння адбылося ўручэнне абласных узнагарод па выніках правядзення рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Ушанаванне прайшло ў Палацы культуры вобласці.
З пачатку ўборачнай супрацоўнікі ДАІ Магілёўшчыны выявілі 197 парушэнняў ПДР, дапушчаных работнікамі аграпрамысловага комплексу пры кіраванні сельгастэхнікай. За эксплуатацыю тэхнікі, якая не мае дзяржтэхагляду, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 130 чалавек, за адсутнасць элементаў канструкцыі, якія ўплываюць на бяспеку эксплуатацыі па дарогах агульнага карыстання, пакарана 19 кіроўцаў. Таксама выяўлена 10 фактаў кіравання сельскагаспадарчай тэхнікай у стане ап’янення.
Падрыхтоўка да новага навучальнага года на Магілёўшчыне выйшла на фінішную прамую. Большасць з 815 устаноў адукацыі ўжо завяршылі работы па рамонце і добраўпарадкаванні і чакаюць спецыяльныя камісіі, каб атрымаць пашпарты гатоўнасці. Праверка ўжо дала дабро на працу 130 аб’ектаў.
Шырокамаштабны прафілактычны праект «Здароўе ў сяло» стартаваў у Магілёўскім раёне. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні інфармацыйнага забеспячэння і здаровага ладу жыцця Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, які з’яўляецца арганізатарам акцыі.
22 ліпеня ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 274 аб чарговым прызыве. Пра тое, як ён будзе ажыццяўляцца, і пра новаўвядзенні прызыўной кампаніі расказаў ваенны камісар Бабруйска, Бабруйскага, Кіраўскага і Глускага раёнаў Аляксей Беразоўскі.
– Прызыўная камісія створана рашэннем Бабруйскага гарвыканкама ад 2.08.2019 г. і будзе праводзіць пасяджэнні з 9 жніўня па 29 лістапада, – паведаміў Аляксей Пятровіч. – Планы камплектавання паступяць у ваенны камісарыят толькі ў верасні.
Переводчик