Архіў навін
Першае пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 3 верасня ў 10.00 у кабінеце №205 Дома светаў (г.Магілёў, вул. Першамайская, д. 71).
Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў эфектыўнасць выкарыстання дзяржаўных сродкаў і маёмасці ў навучальна-спартыўнай установе «Клімавіцкі ЦФАР “Здароўе”». Пра гэта паведаміў намеснік старшыні ведамства Аляксей Іглікаў.
Кантралёры выявілі неэфектыўнае выкарыстанне плавальнага басейна і міні-басейна, завышэнне справаздачных звестак аб іх загрузцы, незаконнае атрыманне ўстановай бюджэтных сродкаў на суму больш за Br 70 тыс., іншыя парушэнні, у тым ліку тыя, што пацягнулі прычыненне шкоды на суму Br 0,3 тыс.
Паскоранымі тэмпамі працуюць будаўнікі на аб’екце СШ № 2 г. Чэрыкава. Яе капітальны рамонт з мадэрнізацыяй быў пачаты, як і прадугледжвалася нарматыўнай дакументацыяй, у першых чыслах жніўня. Здаць аб’ект планавалася ў канцы кастрычніка (генпадрадчык – ААТ «Пінсксаўгасбуд»).
У Шклоўскім раёне прайшоў семінар-дэманстрацыя айчыннага комплексу спецыялізаваных машын для механізацыі працэсаў уборкі лёну. Тэхніка выраблена на беларускіх прадпрыемствах з узроўнем лакалізацыі 80-90%.
Во всех православных храмах Могилевской области 1 сентября состоятся утренние либо вечерние молебны на начало учебного года.
Во время молитв священнослужители обратятся с напутственным словом к школьникам и студентам, напоминая о том, что учеба - это большой труд, и призовут с усердием и настойчивостью с помощью Божией осваивать и совершенствовать знания, а родителям и учителям - чтобы с великим терпением и самоотречением помогали всем детям в учебе.
Магілёўскі драмтэатр 19-22 верасня правядзе тыдзень ушанавання артыстаў Галіны Угначовай і Васіля Галеца, якія ў жніўні адзначылі 70-годдзе. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы культуры.
На працягу чатырох дзён можна будзе назіраць за таленавітай ігрой юбіляраў: кожны вечар на асноўнай і малой сцэнах тэатра будуць ісці спектаклі з іх удзелам. Праграма ўключае экзістэнцыяльную камедыю «Ю», Сучасны вадэвіль «Спадары, таварышы, сволачы і дамы», драму «Любоўныя пісьмы» і народную камедыю «Без Ягора будзе гора».
Проблему плодородия почвы, а заодно и переработки мусора в Кличеве решают с помощью… червей.
Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па ўтварэнні Магілёўскай абласной і акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання адбудзецца 2 верасня ў 14.00 у зале селектарных нарад аблвыканкама (г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71).
Даведачна:
Переводчик