Архіў навін

Абавязковы для ажыццяўлення вытворчай дзейнасці комплексны прыродаахоўны дазвол прадпрыемству ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» будзе выдадзены толькі ў выпадку праходжання праектнай дакументацыі дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і атрымання адпаведнага станоўчага заключэння. Пра гэта адзначылі ў Магілёўскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У дзеянне такі дазвол уступіць толькі з моманту афіцыйнага ўводу аб’екта ў эксплуатацыю.
Моладзь Магілёўскай вобласці прыме ўдзел у 45-м міжнародным чэмпіянаце прафесійнага майстэрства WorldSkills Kazan 2019. Пра гэта паведамілі ў вучэбна-метадычным цэнтры прафесійнай адукацыі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Першынство гэтага года пройдзе ў Казані (Расія) з 22 па 27 жніўня. У ім возьме ўдзел больш за 1,5 тыс. канкурсантаў з 63 краін свету. Беларусь будзе прадстаўляць 40 чалавек. У склад нацыянальнай каманды ўвайшло 5 удзельнікаў і 5 экспертаў з Магілёўскай вобласці.
Замежныя інвестары ў першым паўгоддзі 2019 года ўклалі $ 134,4 млн. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна. Асноўнымі інвестарамі арганізацый Прыдняпроўскага краю былі суб’екты гаспадарання Кіпра (43,1 % ад усіх інвестыцый), Расійскай Федэрацыі (22,3 %), міжнародныя арганізацыі (6,7 %). Пры гэтым прамыя замежныя інвестыцыі склалі $ 111,4 млн., або 82,8 %.
Прамую лінію правядзе 21 жніўня начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Пётр Пятровіч Сімончык. Пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі, жыхары Прыдняпроўскага краю змогуць задаць з 10.00 да 12.00 па тэлефоне (8 0222) 29-58-00 або накіраваць на электронны адрас упраўлення UGIM_UVD_Mogilev@mvd.gov.by.
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання зацвердзіла працоўны план правядзення восеньскіх палявых работ у сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі ў 2019 годзе. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства. Згодна з дакументам, плошча сяўбы азімых культур на збожжа павінна скласці 1,731 га, з іх 1,345 га – азімыя збожжавыя на збожжа, 385,5 тыс. га – крыжакветныя (у тым ліку 352,6 тыс. га азімага рапсу на збожжа). Плошча сяўбы азімых на зялёны корм складзе 314,9 тыс. га.
Адзіны дзень інфармавання, які пройдзе сёння ў гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці, будзе прысвечаны абароне мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь.
На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за выкананнем у Магілёве заканадаўства аб абыходжанні з хатнімі жывёламі. Паводле ацэнкі ведамства, у гэтай сферы маецца шэраг сур’ёзных недаглядаў, паведаміў першы намеснік старшыні камітэта Юрый Фралоў.
Перадвыбарная агітацыя на парламенцкіх выбарах у Беларусі стартуе ў сярэдзіне кастрычніка