Архіў навін

ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”» плануе ўсталяваць аўтаматызаваную лінію па вытворчасці снэкавай групы вырабаў (брэцаляў, колцаў, саломкі, міні-сушак). Пра гэта паведаміла сёння генеральны дырэктар прадпрыемства Наталля Падлесных падчас сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Леаніда Зайца з рабочым калектывам завода.
Фінальнае мерапрыемства рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі» пройдзе ў Магілёве 29 жніўня. У гэты дзень валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» дапамогуць добраўпарадкаваць адразу дзве святыні абласнога цэнтра. У цэнтры маладзёжнага клопату акажацца тэрыторыя сінагогі іўдзейскай рэлігійнай грамады Магілёва (вул. Вялікая Грамадзянская, 13, гарадскі парк у Падніколлі). Добраахвотнікі БРСМ пакосяць тут траву, прыбяруць будаўнічае смецце, пафарбуюць лаўкі і адлівы.
У Магілёўскай вобласці завяршаецца ўборка збожжавых і зернебабовых культур. Засталося 2% запланаваных плошчаў. На палях Бабруйскага, Быхаўскага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Крычаўскага, Слаўгарадскага раёнаў збожжаўборачныя камбайны ўжо справіліся з атрыманым заданнем, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
Валанцёры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі напярэдадні новага навучальнага года ва ўсіх рэгіёнах і горадзе Мінску праводзяць «Тыдзень дабра». Магілёў прыме акцыю 30 жніўня, паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
У першым туры чэмпіянату Беларусі па хакеі ў Экстралізе А ХК «Магілёў» прымаў ХК «Нёман». Старт Магілёўскага хакейнага клуба атрымаўся сенсацыйным. Дэбютант Экстралігі перайграў больш тытулаванага суперніка 3:1. У складзе магілёўцаў шайбы закінулі Ілья Казьянін (форвард адзначыўся дублем) і Віктар Андрушчанка.
Начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўнік міліцыі Аляксандр Святаслававіч Шэпелеў 31 жніўня правядзе прамую тэлефонную лінію. Задаваць пытанні аб дзейнасці Дэпартамента, паслугах і іх кошту, патрабаваннях, што прад’яўляюцца да кандыдатаў на службу, аб перспектывах развіцця структуры жыхары рэгіёна могуць з 09.00 да 12.00 па нумары тэлефоне 8 (0222) 64 33 10.
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі за студзень-ліпень 2019 года паступіла Br 473,5 млн. На іх долю прыпадае 61,1% агульных фінансавых уліванняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Арганізацыі недзяржаўнага сектара пералічылі Br 242,5 млн. (31,3%), індывідуальныя прадпрымальнікі – Br 35,4 млн. (4,6%), фізічныя асобы – Br 24,1 млн. (3,1%). Суразмоўцы нагадалі, што агульныя паступленні ў бюджэт рэгіёна склалі Br 775,5 млн.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама 4 верасня арганізуе «прамую лінію» па пытаннях аховы працы і правядзення атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы. На пытанні жыхароў рэгіёна з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (0222) 22 08 89 адкажа начальнік аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы Вольга Рыгораўна Лібак.
Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый будзе павышана ў Беларусі з 1 верасня на 12,6 працэнта - з Br36,4 да Br41. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын па выніках даклада кіраўніку дзяржавы.
Пералік профільных класаў у школах Беларусі ў новым навучальным годзе пашырыцца. Аб гэтым паведаміў у Віцебску міністр адукацыі Ігар Карпенка на абласной педагагічнай канферэнцыі. «Мы прынялі рашэнне, што могуць з'явіцца профільныя класы IT-накіраванасці. У мінулым годзе гэтага не было. Акрамя таго, узаконілі факультатывы па ваенна-патрыятычным профілі. Таксама ў бягучым годзе з'явяцца першыя спартыўна-педагагічныя класы», - сказаў міністр адукацыі.