Архіў навін

XVIII летняя спартакіяда Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў адбылася ў Магілёве.
У Магілёўскай вобласці стартавала прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да пачатку навучальнага года. Яе галоўная мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі пакінутых без нагляду дзяцей, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Магілёве ўсталявалі першы інфармацыйны стэнд аб страчаных помніках архітэктуры. Ён размясціўся на будынку, дзе знаходзіўся сабор Святога Іосіфа, па адрасе вул. Першамайская, 29.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне Валерыя Малашкі намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
Сучасным выклікам і пагрозам можна проціпаставіць кансалідацыю і еднасць грамадства на аснове ўзважанай, разумнай і справядлівай дзяржаўнай палітыкі. Такі пункт гледжання выказаў журналістам, Андрэй Кунцэвіч, назначаны сёння намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ўзгадніў назначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады ў трох раёнах Магілёўскай вобласці.
Летні лес багаты не толькі на ягады і грыбы, але і на людзей, якія заблудзіліся ў гушчарах. Толькі 17 жніўня ратавальнікі ўдзельнічалі ў пошуках трох чалавек. Ніхто не пацярпеў, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Днём у лесе каля аграгарадка Заводская Слабада Магілёўскага раёна заблукаў 54-гадовы магілёвец. Усвядоміўшы, што не можа выйсці з лесу самастойна, ён патэлефанаваў па тэлефоне 101. Дзве гадзіны пошукаў далі станоўчы вынік: работнікі лясніцтва выявілі зніклага мужчыну.
Кіраўскі раён першым у Магілёўскай вобласці завяршыў жніво. У рэгіёне збожжа прыбралі з 14 406 га, намалацілі больш за 29,3 тыс. т збожжа, сярэдняя ўраджайнасць 27 ц/га, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
«Белтэлекам» і «Белпошта» з 28 жніўня павышаюць тарыфы на некаторыя паслугі. Пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 7 жніўня 2019 года нумар 66, якая прадугледжвае ўстанаўленне новых гранічных тарыфаў на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання, афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Як растлумачылі ў «Белтэлекаме», цяпер тарыфы не забяспечваюць поўнага пакрыцця затрат на аказанне паслуг. З 28 жніўня рэгулюемыя тарыфы на паслугі тэлефоннай сувязі вырастуць у сярэднім на 8,4 працэнта.
Рэспубліканская акцыя «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць!» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне ўзроўню дарожна-транспартнай бяспекі юных пасажыраў, працягнуцца да 24 жніўня, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 24 жніўня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Беларусі ў будучым плануюць выкарыстоўваць паўпразрыстыя урны і электроннае галасаванне. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.