Архіў навін

Гарадское свята «Шчырае сэрца» адбудзецца 5 верасня, у Міжнародны дзень дабрачыннасці, у скверы 40-годдзя Перамогі Магілёва. Пра гэта паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк. Мерапрыемства ўжо не першы год праводзіцца для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі з сем’яў, гарадскіх і абласных устаноў адукацыі і аховы здароўя.
Студэнцкі духавы аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі 6 верасня прывязе ў Магілёў праект «Музычная спадчына Радзімы», прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР прафесара Яўгена Глебава і Года малой радзімы.
Па вуліцы Вялікай Грамадзянскай у Магілёве 1 верасня з 11.00 да 17.00 перакрыюць рух транспарту ў сувязі з правядзеннем агульнагарадскога свята «Рабі, выдумляй, спрабуй!», прысвечанага Дню ведаў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме. Нагадаем: мерапрыемства пройдзе ў Нікольскім парку. Яго праграма разлічана як на дзяцей, так і дарослых. Тут адбудуцца прэзентацыі дзіцячых студый, гурткоў і спартыўных секцый устаноў культуры і дадатковай адукацыі горада, канцэрты з удзелам дзіцячых творчых калектываў і выканаўцаў.
Начальнік Магілёўскай мытні Сяргей Валер’евіч Іваноў 4 верасня з 11.00 да 13.00 правядзе прыём грамадзян у Горацкім раённым выканаўчым камітэце. Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне Магілёўскай мытні 8 (0222) 29 90 12 або Горацкага райвыканкама 8 (02233) 7 64 54.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 31 жніўня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
За студзень-ліпень 2019 года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br 775,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 10,4 % або на Br 73,2 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br 264,8 млн. (34,1 %), падатку на дабаўленую вартасць – Br 126 млн. (16,2 %), падатку на прыбытак – Br 86,2 млн. (11,1 %), акцызаў – Br 51,1 млн. (6,6 %).
Зацверджаны спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі для аб'ектаў, спецыяльна прызначаных для знаходжання дзяцей, а таксама аб'ектаў з адначасовым знаходжаннем звыш 300 чалавек, аб'ектаў сацыяльнай сферы і аховы здароўя з кругласутачным знаходжаннем людзей. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 22 жніўня 2019 года нумар 561, паведамілі ў прэс-службе ўрада.