Архіў навін

10 лютага ў канцэртнай зале «Магілёў» ва ўстанове культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы» адбыўся занальны этап другога абласнога агляд-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі».
Br 10 млн удалося зэканоміць ЖКГ Магілёўскай вобласці дзякуючы мадэрнізацыі галіны, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ. Новыя кацельні, ачышчальныя збудаванні і станцыя абезжалезвання ўжо даказалі сваю эфектыўнасць.
У Магілёўскай вобласці стартаваў маштабны праект «#Мая_Зямля_Прыдняпроўе» па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі сацыякультурнай спадчыны рэгіёна. Распрацоўваўся ён з вектарам на моладзь і прадугледжвае непасрэдны ўдзел хлопчыкаў і дзяўчынак розных узростаў: дашкольнікаў, навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі.
Амаль 2 тысячы 400 дэлегатаў будзе ўдзельнічаць ва Усебеларускім народным сходзе.
Па выніках працы за 2020 год забяспечана стабільнае функцыянаванне сістэмы сацыяльнай абароны Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Святлана Тарасенка падчас выніковай калегіі камітэта.
На базе Палаца культуры вобласці адбыўся другі адборачны этап XXI Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Удзел у ім прынялі 13 выканаўцаў з Магілёва, Бабруйска і Кіраўска.
На абласны этап XIV Рэспубліканскага конкурсу дзіцячых і маладзёжных праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон» была прадстаўлена 441 праца устаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ТЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Святлана Заграбанец.
Па стане на 8 лютага атрымана і апрацавана 1153 прапановы, якія паступілі на сайт VI Усебеларускага народнага сходу. Па рэгіёнах найбольшая колькасць прапаноў паступіла з горада Мінска – 465 (40%), далей ідуць Мінская вобласць – 156 (14%), Брэсцкая вобласць – 129 (11%), Гомельская – 114 (10%), Віцебская – 99 (9%), Магілёўская – 105 (9%) і Гродзенская вобласць – 74 прапановы, або 6% ад агульнай колькасці прапановаў, якія паступілі.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сёння правядзе адкрыты анлайн-дыялог «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць», як паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
На базе УП «Санаторый “Нарачанка”» Мінскай вобласці адбылася XV Рэспубліканская зімовая галіновая спартакіяда работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У спаборніцтве прынялі ўдзел каманды прадпрыемстваў ЖКГ абласцей і горада Мінска. Яны змагаліся за перамогу ў настольным тэнісе, плаванні, дартсе, шахматах, шашках, більярдзе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, лыжных гонках. У складзе каманды Магілёўскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза выступіла 16 удзельнікаў ва ўсіх прадугледжаных палажэннем аб спаборніцтвах відах спорту.
У Магілёве 12–13 лютага пройдзе галоўны ўнутраны экзамен зімы – адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты «Спартыўная панарама». Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Абласная інтэлектуальна-забаўляльная гульня «Піянерскі квіз» адбылася на базе ДУДА «Абласны цэнтр творчасці». Пра гэта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «БРПА» Алена Малдаванава. Як патлумачыла суразмоўніца, гэта новая інтэлектуальная гульня піянерскай арганізацыі, якая ўяўляе сабой віктарыну ў сучасным абліччы: выкарыстанне медыякантэнту, жывыя зносіны, святочная атмасфера, сучасныя пытанні, фотафіксацыя працэсу.
Благодарственными письмами были отмечены представители аппарата управления и комитета по труду, занятости и социальной защите облисполкома.
У Магілёўскай вобласці прыбрана больш за 40% плошчаў збожжавых. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.
У аснову сацыяльна-эканамічнай палітыкі краіны пакладзены інтарэсы простага чалавека. Такое меркаванне выказала член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Людміла Здорыкава.
Беларуская чыгунка на першы рэйс цягніка №2 Мінск–Масква прадала 236 білетаў. У зваротным кірунку цягнік №1 Масква–Мінск пасажыры набылі 229 квіткоў, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ. Сёння ў 22.10 у першую паездку з Мінска ў Маскву адправіцца фірмовы цягнік «Беларусь» № 2/1 Мінск–Масква.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта 12 лютага правядзе інфармацыйна-кансультатыўную сустрэчу «Пераадольваем перашкоды разам» па магчымасці працаўладкавання грамадзян з інваліднасцю на прадпрыемствы Магілёва.
Электронны кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 16 лютага. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама. У гэты дзень з 10.00 да 12.00 у саіскальнікаў будзе магчымасць пагутарыць з наймальнікамі Магілёва ў рэжыме анлайн. «Падчас кірмашу ўсе, хто шукае працу, змогуць знайсці прыдатную вакансію, перадаць свае рэзюмэ і задаць наймальнікам пытанні, і, калі ўсё задавальняе, атрымаць запрашэнне на рэальнае субяседаванне», – адзначылі суразмоўцы.
На маючым адбыцца VI Усебеларускім народным сходзе будзе дэталёва разгледжаны праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады. Для ўсебаковага і комплекснага абмеркавання будучыні важна прааналізаваць, з якім багажом краіна падыходзіць да чарговага перыяду.
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. В. Масленікава вядзе працу па стварэнні па стварэнні новай экспазіцыі ў межах праекта «Настальгія». Жыхароў горада на Дняпры запрашаюць паўдзельнічаць у яе фарміраванні.
У Ратамцы (Мінская вобласць) прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы і першынство Беларусі па конным спорце (выездцы). Некалькі ўзнагарод заваявалі прадстаўнікі Магілёўскага цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор’і. У камандным першынстве Беларусі па выездцы Ева Аксанюк, Анастасія Ніканорава, Марыя Куляшова занялі другое месца, прапусціўшы наперад толькі каманду Мінскай вобласці.
Прамую тэлефонную лінію 13 лютага правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 15 лютага будзе праводзіцца «гарачая лінія»з насельніцтвам рэгіёна на тэму: «Прыняцце ў Магілёўскай вобласці мер па скарачэнні колькасці аб’ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва (даўгабудаў)».
З лютага бягучага года ў Магілёўскай вобласці пачалі вакцынацыю супраць інфекцыі COVID-19. У арганізацыі аховы здароўя рэгіёна паступіла 1610 доз вакцыны «Гам-КОВІД-Вак». З сярэдзіны лютага чакаецца наступнае паступленне вакцыны для працягу кампаніі імунізацыі,паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Дэлегат VI Усебеларускага народнага сходу ад Чавускага раёна Дзіна Бондарава – не толькі малады кіраўнік(з 2018 года яна ўзначальвае Чавускі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі), але і дэпутат Чавускага раённага Савета дэпутатаў па Чаранкоўскай выбарчай акрузе №25.
Магілёўскае аддзяленне БелГПП і Гандлёва-прамысловая палата Самарскай вобласці плануюць падпісаць пагадненні аб супрацоўніцтве. Пра гэта ішла размова падчас рабочай сустрэчы кіраўнікоў палат, якая адбылася 4 лютага ў рэжыме анлайн, паведамляецца на сайце рэгіянальнага аддзялення БелГПП. Ад беларускага боку на сустрэчы прысутнічалі генеральны дырэктар Магілёўскага аддзялення БелГПП Генадзь Чорны, начальнік аддзела знешнеэканамічных сувязяў Ганна Красоўская. З расійскага боку былі прэзідэнт ГПП Самарскай вобласці Валерый Фамічоў і кіраўнік упраўлення знешніх сувязяў Аляксей Папоў.
Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі правялі выязны асабісты прыём грамадзян у Касцюковіцкім райвыканкаме.
Традыцыйны абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» пройдзе ў лютым-сакавіку на Магілёўшчыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы, які з’яўляецца арганізатарам маштабнага мерапрыемства. У конкурсе прымуць удзел аматарскія тэатральныя калектывы, студыі і тэатры мініяцюр, якія дзейнічаюць на базе ўстаноў культуры рэгіёна. Галоўная ўмова –выступленні павінны быць на беларускай мове. Ужо паступіла каля 30 заявак.
Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка зноў абраная – аднагалосна – старшынёй абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын». Такое рашэнне прынялі ўдзельнікі справаздачна-выбарнай канферэнцыі, якая прайшла сёння ў Магілёве.
Абласны семінар-трэнінг для ўдзельнікаў моладзевых атрадаў аховы правапарадку з усяго рэгіёна пройдзе ў Магілёве 5 лютага. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце ГА «Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі». Для ўдзельнікаў МААП адбудзецца экскурсія па зале гісторыі пажарнай службы. Затым хлопцы сустрэнуцца на дыскусійнай пляцоўцы па культуры бяспекі і жыццядзейнасці чалавека, абмяркуюць хвалюючыя іх пытанні.